Тэатральны фестываль "Уmoўno" пройдзе ў Полацку 5-7 красавіка

26.03.2019

5-7 красавіка ў Полацку ўпершыню адбудзецца тэатральны фестываль "Уmoўno". У аснове назвы падзеі  старажытнагрэчаскае слова mono (адзін). Яно ўказвае на тое, што гэта фестываль монаспектакляў. На працягу трох дзён гледачы ўбачаць сем пастановак з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Эстоніі. Пра тое, як з’явілася ідэя мерапрыемства, распавядае адна з яго арганізатараў, удзельніца народнага тэатра гістарычнага строю Полацкі звяз Алена Ізергіна.

Фота: vk.com