"Тэатральны куфар" адкрыецца паказам "супрэматычнага небалета"

02.12.2020

Фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар” стартуе сёння ў Мінску. Форум адбудзецца 17-ты раз. Традыцыйна ён збірае аматарскія і прафесійныя калектывы з усяго свету, але з-за пандэміі арганізатары змянілі фармат. Сёлета сцэны форуму цалкам аддалі беларускім артыстам. Расказвае дырэктар фестывалю Кацярына Саладуха.

Адкрые праграму небалет “Уна дачка Казіміра” маладзёжнага тэатра “Кола” Цэнтра культуры “Віцебск”. Спектакль пабудаваны на асацыяцыі з супрэматычным балетам, дзе акцёры ператвараюцца ў арт-аб’екты. Таксама сёння гледачы ўбачаць пастаноўкі "Цар Эдып" Тэатра-студыі "7 ПАВЕРХ" і “Азірніся ў гневе” тэатра БДУ “На балконе”.

Форум прадоўжыцца да 5 снежня.

Фота: tkufar.by