Тэатральны праект “ТОК” у Мінску пачынае год прэм’ерамі і "вялікай перазагрузкай"

09.01.2020

Сёлета са сталічным праектам "ТОК" супрацоўнічаюць такія рэжысёры, як Аляксандр Янушкевіч, Дзмітрый Багаслаўскі, куратар “ТОКа” Аляксандр Марчанка. "Мы хочам ведаць, што рухае гледачамі, як яны рэагуюць на пастаноўкі, што іх на самай справе зараджае", – кажа піяр-менеджар праекта Лінда Рудэнка.

У студзеньскай афішы “ТОК тэатр” – спектаклі “Вартавыя Тадж-Махала” Аляксандра Янушкевіча, “Сярожа вельмі тупы” Дзмітрыя Багаслаўскага, “Песня песняў” Юрыя Дзівакова і іншыя.

Прагляды пастановак у рамках праекта стартуюць у суботу.

Фота: artcorporation.by