"Тэатральныя вечары ля ратушы" запрашаюць на спектаклі пад адкрытым небам

20.06.2021

У сталічным Верхнім горадзе да сярэдзіны верасня штосуботу будуць ладзіцца выступленні маладзёжных і дзіцячых калектываў, танцавальныя праграмы і майстар-класы па розных кірунках. Запланаваны і буйныя імпрэзы ‒ напрыклад, у жніўні пройдзе Дзень культуры Малдовы. Расказвае начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Брэль.

У гэтую суботу ў рамках “Тэатральных вечароў ля ратушы” для дзяцей Тэатр лялек пакажа спектакль "Марынка-крапіўніца". Для дарослых выступіць Беларускі дзяржаўны музычны тэатр. Таксама ў дворыку атэля "Манастырскі" пройдуць кінапаказы пад адкрытым небам. Расказвае мастацкі кіраўнік установы Мінскканцэрт Алена Радзівонава.

Падрабязная праграма імпрэз ёсць на сайце Мінгарвыканкама.

Фота: minsknews.by