Тэматычны слоўнік “Плытніцтва” падрыхтавалі ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры

05.05.2020

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук падрыхтаваў слоўнік, прысвечаны тэме плытніцтва. У работу ўключана архіўная лексіка, што збіралася пераважна ў 1960-1970-я гады, а таксама тэматычныя падборкі па плытніцтве з розных дыялекталагічных і этнаграфічных выданняў. Расказвае навуковы рэдактар выдання Вераніка Курцова.

Плытніцтва асабліва шырока прымянялася ў другой палове ХІХ стагоддзя: развіваўся гандаль з Захадам, і для многіх гэта стала дадатковым спосабам заробку. Даследчыкі паспрабавалі сабраць усё, што звязана з плытніцтвам і адлюстравана ў розных навуковых і інфармацыйных крыніцах.

Тэматычны слоўнік адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам усходнеславянскіх моў, а таксама фалькларыстам, этнографам і проста аматарам роднай мовы.

Фота: wikimedia.org