21.11.2024
Свежы нумар «ЛіМа» працягвае размову аб кінафестывалі «Лістапад». Сёлетні «Лістапад» адметны вяртаннем у праграму нацыянальнага конкурсу. Пра яго варта сказаць асобна.
Сёння ў «ЛіМе» — прэм’ера рубрыкі «Час выбіраць», у якой будуць інтэрв’ю з дзеячамі культуры, навукі і пісьменнікамі аб іх саміх і тых пераўтварэннях, якія адбываюцца ў розных сферах нашай жыццядзейнасці ў гэтыя гады, у першую чаргу ў культуры і літаратуры. Адкрые яе заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, а цяпер яшчэ і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дакладней — член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Руслан Чарнецкі, якога, пэўна, ведаюць усе прыхільнікі беларускага кіно і тэатральнага майстэрства
На старонцы крытыкі аматары чытання і перыёдыкі змогуць ацаніць агляд часопіса «Нёман».
«Лім-прэзентацыя». Выданне гісторыка-літаратурных, літаратуразнаўчых, літаратурна-крытычных кніг — заўсёды сур’ёзная падзея. Літаральна днямі не такім і вялікім накладам, але і не малым для падобнай літаратуры (200 асобнікаў), пабачыў свет зборнік артыкулаў вядомай даследчыцы, музейнага работніка Ірыны Мышкавец «Рэ/экспазіцыя. Штрыхі да біяграфіі Максіма Багдановіча».
У серыі «Дети войны», заснаванай у 2010 годзе выдавецтвам «Чатыры чвэрці», выйшла чарговая кніга з назвай «Снайпер Маша». Яе аўтар — вядомы пісьменнік і журналіст Рыгор Саланец. Прысвечана яна 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Што тычыцца свету мастацтва, то пра яго гэтым разам разважаюць Яўгенія Шыцька і Лізавета Крупянькова.
Паэзія гэтым разам прадстаўлена вершамі Віктара Шніпа, Надзеі Парчук і Наталлі Жылевіч. У рубрыцы «Проза» чытайце апавяданне «Чырвоны дзень календара» Леаніда Крываноса.