Традыцыйны каравай-фэст «Бацькава булка» ў горадзе Свіслач пройдзе 17 жніўня

07.08.2024

Сёлетні дэвіз мерапрыемства – «Мiр. Гаспадар. Дабрабыт». На цырымоніі адкрыцця па традыцыі збяруць карту Беларусі з маленькіх булак. Таксама ў гэты дзень у Свіслачы пройдуць абласная выстава-конкурс «Рушнік як шлях жыцця», кірмаш вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці і традыцыйных рамёстваў, майстар-класы па пляценні з лазы, саломкі, ткацтве, валенні, ручным ткацтве паясоў, дрэваапрацоўцы, ганчарстве. Падрабязнасці пра канцэпцыю свята расказаў намеснік старшыні Свіслацкага райвыканкама Юрый Кулікоў.

Фота - belta.by