Трансгранічны веламаршрут аб'яднае 10 фартоў Беларусі і Польшчы

18.11.2020

У Брэсце пачалі распрацоўку трансгранічнага маршруту з мабільным дадаткам "Велафорт". Ён аб'яднае 10 фартоў у Беларусі і Польшчы. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" на 2014-ты-2020-ты гады. Ідэя ‒ папулярызаваць трансгранічную спадчыну Брэсцкай крэпасці з яе фартамі. Яшчэ адна мэта ‒ падтрымка велатурызму. "Прэзентацыя мабільнага дадатку плануецца ў маі", ‒ расказала намеснік дырэктара Фонду развіцця Брэсцкай крэпасці Аліна Дзеравянка.

Фота: binkl.by