Трэція "Арт-астравы" прысвечаны 950-годдзю Мінска

16.06.2017

У Мінску адкрыўся праект “Арт-астравы”. У экспазіцыі на Камсамольскім возеры - 11 новых прасторавых аб’ектаў сучаснага мастацтва. Выстава праходзіць трэці год запар, сёлета яна прысвечана 950-годдзю Мінска. Удзельнікі – беларускія мастакі, а таксама калектыў з Германіі «Таре Тhat» у складзе Штэфана Буша і Мі Лан Нгуен. Яны стварылі прасторавую экспазіцыю з ліпкай стужкі, а ўсім наведвальнікам прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе. Расказвае Мі Лан Нгуен.

Сярод беларускіх мастакоў - Павел Вайніцкі і Вадзім Мацкевіч, якія стварылі дзве скульптуры, аб’яднаныя тэмай бітвы на Нямізе. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч і яго сын Іван Арцімовіч прадэманстравалі работу “Планета”. Іван Арцімовіч раней бачыў гэты твор у станковым варыянце ў майстэрні бацькі.

У праекце “Арт-астравы” ўдзельнічаюць таксама Дзяніс Трапашка, Уладзіслаў Стальмахаў, Жанна Марозава, Алена Чэпелева. Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі “Скульптура” Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова паказваюць новую работу з лазы – “Лакатар”.