Трыенале сучаснага мастацтва адкрылася ў Мінску

23.07.2020

У Мінску адкрылася Трыенале сучаснага мастацтва. На выставе – работы фіналістаў Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва за 2019-2020 гады. Сёлета дэманструецца 92 творы ў розных накірунках творчасці. Падрабязней расказала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.

У экспазіцыі – жывапіс, графіка, скульптуры, фатаграфіі, творы манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прэзентавалі таксама дызайнерскія работы і арт-аб’екты. Уражаннямі падзялілася эксперт адборачнай камісіі, мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Экспазіцыя працуе ў Палацы мастацтва да 7 жніўня. У дзень закрыцця абвесцяць імёны лаўрэатаў. Яны атрымаюць грашовыя прэміі і спецыяльныя прызы. Таксама па выніках конкурсу ўручаць дыпломы за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва і мецэнацтва.

Фота: sb.by