26.10.2021
Цэнтр культуры "Віцебск" сёння з’яўляецца заканадаўцам культурнага жыцця горада. На працягу творчага сезона на пляцоўках установы праходзіць каля тысячы мерапрыемстваў. Менавіта Цэнтру культуры "Віцебск" даручаюць падрыхтоўку і правядзенне важных гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў. Расказвае генеральны дырэктар установы Глеб Лапіцкі.
Фота - gck.by