Творчы вечар да 125-годдзя Кандрата Крапівы адбыўся ў Мінску

02.03.2021

Творчы вечар да 125-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы адбыўся ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыямі пра жыццё і творчасць аўтара падзялілася яго ўнучка ‒ кандыдат мастацтвазнаўства, загадчыца кафедры дызайну моды БДУ Алена Атраховіч. Таксама ў музеі адкрылася часовая экспазіцыя, на якой можна ўбачыць фатаграфіі, дакументы, асабістыя рэчы пісьменніка. Падрабязнасці ‒ у матэрыяле Маргарыты Прохар.

Фота: belta.by