Творчы вечар Ганада Чарказяна

18.10.2016

У літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшоў творчы вечар Ганада Чарказяна “Знайсці сваю дарогу ў жыцці”, прымеркаваны да юбілею пісьменніка. Ганад Чарказян - пісьменнік, празаік, перакладчык. Нарадзіўся ў Арменіі, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Першая кніга вершаў "Трываласць" выйшла ў Мінску ў 1980-м. З тых часоў пабачыла свет больш за 20 кніг паэзіі і прозы на беларускай і рускай мовах. Расказвае зачадчыца аддзела навуковай прапаганды музея Марыя Казакевіч.

На фота - Ганад Чарказян, sb.by