Творчы вечар і прэзентацыя новай кнігі Андрэя Душачкіна

19.10.2021

Сёння ў сталічнай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца творчы вечар заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Андрэя Душачкіна і прэзентацыя яго новай паэтычнай кнігі “Асколкі пачуццяў". Яе склалі вершы, напісаныя за апошнія гады. Па сваёй асноўнай прафесіі аўтар – артыст, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага, таму не дзіўна, што акцёрскае бачанне характэрна яго творчай манеры і ў паэзіі.

Фота - proza.ru