Творчыя дынастыі Беларусі ўзялі прыклад з Францыска Скарыны

28.10.2016

У Празе працуе выстава “Шляхамі Скарыны да Прагі”. Сумесны праект беларускіх творчых дынастый – адзін з першых ў шэрагу падзей да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Куратар экспазіцыі – мастак Аксана Аракчэева. Як расказала нашаму карэспандэнту Уладзіміру Трапянку адна з удзельніц праекта фатограф Марына Бацюкова, чэхі вельмі зацікавіліся беларускім мастацтвам.

На фота - помінк Францыску Скарыне ў Празе, realt.onliner.by