Творы больш за 200 маладых мастакоў выстаўлены ў сталічным Палацы мастацтва

15.10.2020

209 маладых беларускіх мастакоў, адабраных прафесійным журы з больш як 700 прэтэндэнтаў, прымаюць удзел у штогадовай выставе "Восеньскі салон", якая адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Прэзентаваны творы ў розных жанрах сучаснага і традыцыйнага мастацтва: жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыя. Дырэктар установы Аляксандр Зінкевіч адзначыў: "Сёлета праект атрымаў рэкордную колькасць заявак. Увогуле штогод далучаецца каля 30% новых аўтараў, з імёнамі якіх і арганізатары, і наведвальнікі знаёмяцца ўпершыню".

Арганізатары пастараліся не проста прэзентаваць лепшыя работы, але размясціць іх у экспазіцыі такім чынам, каб кожны аўтар паказаўся ў максімальна выгадным святле. На ўваходзе злева гледачы адразу бачаць работы мастачкі-графіка Святланы Петушковай. Яна расказала пра свае карціны і пра тое, чым абумоўлены такі выбар работ для праекта.

Выстава "Восеньскі салон" адкрыта ў сталічным Палацы мастацтва да 8 лістапада.

Фота: Ганна Шарко (facebook.com)