Творы ўдзельнікаў вядомай мастацкай суполкі "Няміга-17" паказаны ў Палацы мастацтва

09.07.2021

Мастакі славутай суполкі “Няміга-17” ізноў разам. Жывапісныя палотны і скульптуры пераехалі са сховішчаў у выставачнаю залу сталічнага Палаца мастацтва. Там разгарнулася экспазіцыя да 35-годдзя аб’яднання. Расказвае куратар юбілейнага праекта Мікалай Паграноўскі.

На выставе – творы Альгерда Малішэўскага, Алеся Цыркунова, Леаніда Хобатава, Сяргея Кірушчанкі, Зоі Літвінавай і іншых удзельнікаў “Нямігі-17”. Сёння іх лічаць класікамі айчыннага мастацтва. У гады перабудовы творцы аб’ядналіся, каб адшукаць новую выяўленчую мову. Праз эксперыменты з колерам і формай яны раскрывалі нацыянальную тэму. Спроба аказалася ўдалай. Група выстаўлялася на буйных айчынных пляцоўках, у Траццякоўскай галерэі і рыжскім “Арсенале”. Працягвае старшыня суполкі Леанід Хобатаў.

Гісторыя эксперыментальнай суполкі – у найбольш яркіх творах жывапісу і скульптуры. Далучыцца да спадчыны “Нямігі-17” можна ў сталічным Палацы мастацтва да 22 ліпеня.

Фота: index.kalektar.org (фота з каталога выставы 1988 года, belavangard.by)