29.11.2024
У першы дзень зімы ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудзецца творчая сустрэча з кампазітарам, намеснікам старшыні Саюза кампазітараў Беларусі Віктарам Кісцянём «Ты – песня мая, Беларусь!». За плячыма Віктара Міхайлавіча шмат арганізаваных і праведзеных канцэртных праграм і творчых вечароў, аднак стаць самому героем вечара давядзецца ўпершыню. Пра своеасаблівы дэбют і адметнасці праграмы распавядзе аўтар, дырэктар творчага аб’яднання музычных калектываў Белтэлерадыёкампаніі Віктар Кісцень.
Фота - catholic.by