Тыдзень фальклору, прысвечаны вясельным традыцыям, пачаўся ў Гродзенскім раёне

09.11.2020

Тыдзень фальклору, прысвечаны вясельным традыцыям, пачаўся ў Гродзенскім раёне. У кожнай установе культуры арганізавалі выставы "Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць". Міні-экспазіцыі на вясельную тэматыку падрыхтуюць і ў бібліятэках раёна.

14 лістапада ў Абухоўскім цэнтры культуры адкрыецца музейна-выставачны пакой "Этнамайстэрня "Ад продкаў  да нашчадкаў". У цэнтры культуры і народнай творчасці аграгарадка Адэльск у гэты дзень адзначаць традыцыйнае "Свята млынароў".

15 лістапада ў заключны дзень Тыдня фальклору гасцей запрашаюць на вясельнае дэфіле ў Квасоўскі цэнтр культуры і развіцця народнай творчасці.

Расказвае вядучы метадыст па рэалізацыі культурна-дзелавых праектаў і развіцця турызму Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч.

Фота: grodnonews.by