Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі "Канцэнтрацыя" адкрыецца 27 лістапада

20.11.2017 

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі "Канцэнтрацыя" пройдзе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Адкрые форум лекцыя "Сыракомля & Со. Беларуская драматургія XIX стагоддзя" тэатразнаўца Наталлі Валанцэвіч. На працягу тыдня гледачы ўбачаць шэсць пастановак айчынных драматургаў, у тым ліку новы спектакль "Тры дні ў пекле" па п'есе Паўла Пражко, рэжысёр - Цімафей Ткачоў (Санкт-Пецярбург). Пасля кожнага спектакля гледачам прапануюць паўдзельнічаць у творчых сустрэчах з драматургамі Віктарам Марціновічам, Андрэем Івановым, Дзіянай Балыка, Дзмітрыем Багаслаўскім, Юліяй Чарняўскай. 

Фота: rtbd.by