11.05.2026
Экспазіцыя знаёміць з унікальнымі экспанатамі. Гэта сцэнічныя касцюмы, эскізы, музычныя інструменты, фатаграфіі, афішы, узнагароды калектыву. Кожны экспанат – частка душы ансамбля, якая дазволіць прыхільнікам творчасці «Харошак» зазірнуць за кулісы і даведацца больш пра жыццё калектыву. На адкрыцці выставы пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.
