У асноўным конкурсе ігравога кіно на фестывалі "Лістапад" ‒ 12 фільмаў

11.10.2019

Менш за месяц засталося да XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". У ім прымуць удзел 154 карціны. Упершыню пакажуць стужкі з Судана і Сенегала.

"Асноўны конкурс ігравога кіно (селета ў ім 12 фільмаў) ‒ тое, дзеля чаго і ствараўся форум. У праграме работы, што дазваляюць зразумець, у якім свеце мы жывём і што сабой ўяўляем", ‒ расказаў дырэктар праграм ігравога кіно Ігар Сукманаў.

Форум пройдзе з 1 да 8 лістапада пад слоганам “Да радасці”.

Фота: listapad.com