У Беларусь вярнулася карціна Міхаіла Кікоіна – мастака Парыжскай школы родам з Гомельшчыны

 19.12.2018

Нацыянальны мастацкі музей атрымаў цудоўны падарунак – на радзіму вярнулі карціну мастака Міхаіла Кікоіна "Нацюрморт". Гэта – першы твор нашага земляка. Пра тое, як адбылася перадача, расказаў часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Павел Мацукевіч.

Дапамогу ў вяртанні карціны аказваў ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Лазане (Швейцарыя) Андрэй Нажэскін. Ён паведаміў, што асабіста звязваўся з уласнікам галерэі, каб атрымаць "Нацюрморт".

Гэта толькі першы крок у стварэнні асобнай калекцыі твораў майстроў Парыжскай школы. Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў выказаў спадзяванне, што колькасць карцін павялічыцца.

Убачыць твор Міхаіла Кікоіна можна на другім паверсе Нацыянальнага мастацкага музея ў новай частцы будынка.

Фота: sb.by