У Беларусі праходзіць Фэст экскурсаводаў

12.04.2019

У Беларусі праходзіць дзясяты, юбілейны, Фэст экскурсаводаў. Некаторыя экскурсіі пачаліся ўжо сёння, аднак асноўная праграма адбудзецца на выхадных. Па ўсёй краіне запланавана больш за 300 бясплатных экскурсій. Паглядзець поўны спіс прапанаваных маршрутаў і прайсці рэгістрацыю можна на афіцыйным сайце festguides.by. На самыя папулярныя экскурсіі запіс быў завершаны за 15 хвілін. Распавядае арганізатар сёлетняга Фэсту экскурсаводаў Таццяна Гайдук.

Фота: sb.by