У Беларусі праходзяць Дні культуры КНР

23.12.2024

Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства культуры РБ, Міністэрства культуры і турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі  і Пасольства КНР у Беларусі. У нашу краіну свае творчыя выступленні прывезлі артысты Цэнтральнай акадэміі драмы, а таксама Цанчжоўскай акрабатычнай трупы і Нацыянальнага этнічнага камернага аркестра Музычнай акадэміі Фуцзяньскага педагагічнага ўніверсітэта. Першы канцэрт прайшоў у суботу ў Белдзяржфілармоніі. На ім пабывала наш карэспандэнт Ксенія Сітнік.