У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе першы адкрыты фестываль дудароў «Дуда.бай»

06.08.2026 

Свята прысвечана аднаму з найважнейшых сімвалаў беларускай музычнай спадчыны – дудзе. Падзея збярэ як захавальнікаў спрадвечнай беларускай манеры ігры на гэтым інструменце, так і прыхільнікаў самабытнай музыкі. Госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць поўнасцю пагрузіцца ў атмасферу жывой традыцыйнай культуры, наведаць унікальныя майстар-класы і пачуць лепшых дудароў краіны. Расказвае загадчык аддзела музейных камунікацый установы Аляксей Сафронаў.

Фота: nationalcultures.by