У Белдзяржцырку прадставілі новую праграму

31.01.2022

У Беларускім дзяржаўным цырку адбылася прэм’ера новай праграмы "Вот тако-о-ой слон!", якая працягнецца да 29-га красавіка. "Наведвальнікі могуць пабачыць не толькі слана, але і дрэсіраваных мядзведзяў на гіраскутары, малпаў-музыкантаў, коней фрызскай пароды, паветраных гімнастаў, вясёлых клоўнаў", - адзначыў мастацкі кіраўнік цырка Вітаўтас Грыгалюнас.

Артыстка Майлі Моні стала кіраўніком нумароў "Дрэсіраваны слон", "Свабода коней" і "Забаўляльныя гусі".

Фота - circus.by