12.03.2020
Аляксандр Нікіта стаў новым генеральным дырэктарам Белдзяржфілармоніі. Ён паабяцаў апраўдаць аказаны давер, наладзіць канструктыўныя сувязі з замежнымі партнёрамі і прыкласці ўсе намаганні, каб музыканты з гонарам прэзентавалі кожны творчы калектыў сталічнай філармоніі.
Аляксандр Нікіта нарадзіўся ў 1983 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. Быў артыстам аркестра Дагестанскай дзяржаўнай філармоніі і Прэзідэнцкага аркестра нашай краіны. Затым – артыстам, а потым і дырэктарам Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі”.
Фота: facebook.com