У Брэсце ідзе падрыхтоўка да сумеснага беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці"

04.05.2022

Ініцыятыва сёлета пройдзе ў абноўленым, больш маштабным фармаце. Удзельнікамі патрыятычнага праекта стануць 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў - па 100 ад кожнай краіны, якія змогуць наведаць некалькі гарадоў дзвюх краін, - расказаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзь Барысюк. Брэсцкая частка маршруту вельмі значная - гэта пачатак грандыёзнай акцыі. Задача праекта - не толькі расказаць аб вайне, але і аб'яднаць моладзь дзвюх краін. "Цягнік Памяці" стартуе 22 чэрвеня ў Брэсце, праедзе па гарадах Беларусі і Расіі і фінішыруе ў Мінску 3 ліпеня.

Фота - berezino.by