У Брэсце пра наступленне поўдня паведамляе трубач

23.01.2020

У Брэсце адраджаюць яшчэ адну традыцыю. Цяпер у знакамітага ліхтаршчыка з'явіўся калега – трубач. З судзейскай вежы на вяслярным канале ён паведамляе, што ў горадзе ўсё спакойна і наступіў поўдзень. Першапачаткова планавалася, што трубач "прапішацца" каля вежы з гадзіннікам побач з ЦУМам. Але пакуль паведамляць брэчаўчанам і гасцям горада пра наступленне поўдня ён будзе на вяслярным канале. "Тым больш, вада добра адбівае гук", ‒ адзначыў дырэктар гістарычнай культурна-асветніцкай установы “Брэсцкія легенды” Аляксандр Скіндзер.

Фота: zarya.by