У Брэсце праходзіць выстава паштовак "Шчаслівы посткросінг"

15.06.2022

Нягледзячы на тое, што з'яўленне ў 1869 году паштоўкі было абумоўлена практычнымі патрэбамі, яна і сёння не губляе сваёй першапачатковай функцыі. Выстава з'явілася дзякуючы супрацоўніцтву з брэстаўчанінам Аляксандрам Масюком, - расказала загадчыца Брэсцкай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі Вольга Лызо. Аляксандр Масюк - адзін з першых посткросераў Беларусі. Яго калекцыя паштовак налічвае больш за 10 тысяч экзэмпляраў з 70 краін. Прыкладна столькі ж ён адправіў адрасатам з усяго свету.

Фота - vb.by