У Брэсце прэзентавалі заключную выставу праекта "12 артэфактаў”

26.12.2019

Заключная выстава праекта "12 артэфактаў” адкрылася ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. На працягу года наведвальнікам штомесяц прапаноўвалі па адным каштоўным прадмеце з фондаў установы: сярэднявечную фігурку шахматнага караля, генеральны план крэпасці Брэст-Літоўск, дакумент з аўтографам Станіслава Аўгуста Панятоўскага, інвентар прыхода касцёла Святой Барбары і іншыя рарытэты. Усе рэчы звязаны з гісторыяй абласнога цэнтра, кожны прадмет – у адзіным экземпляры. Працягвае аўтар праекта, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Брэсцкага краязнаўчага музея Ніна Кірылава.

Усе, хто не трапіў на выставы праекта "12 артэфактаў", могуць паглядзець прэзентацыі каштоўных прадметаў на youtube-канале Брэсцкага краязнаўчага музея. Акрамя гэтага, у студзені ва ўстанове зладзяць выніковую выставу праекта, дзе прэзентуюць усе 12 каштоўных прадметаў. Яна працягнецца каля двух месяцаў.

Фота: zarya.by