17.09.2025
Арганізатары абяцаюць насычаную праграму. Многае пройдзе пад знакам «упершыню», пры гэтым галоўная місія правядзення форуму захавана – папулярызацыя айчыннага кінематографа. Брэстаўчане і госці горада змогуць не толькі ўбачыць новыя фільмы, але і асабіста сустрэцца са знакамітымі акцёрамі і рэжысёрамі. У рамках мерапрыемства пройдуць кіналекторыі, выставы і творчыя вечары, якія зробяць гэтую падзею сапраўдным святам для знаўцаў мастацтва. Фестываль беларускіх фільмаў вяртаецца ў Брэст у абноўленым фармаце, расказвае начальнік аддзела кінематаграфіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга.
Фота: sb.by