У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі працуе выстава "Жывыя радкі вайны"

27.05.2022

Выстава расказвае аб рабоце ваенна-палявой пошты і франтавых лістах перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя лісты былі напісаныя франтавікамі, ураджэнцамі і жыхарамі Брэсцкай вобласці ў 1941-1945 гадах. Сярод прадстаўленых прадметаў асаблівую каштоўнасць уяўляе перапіска франтавікоў са сваімі роднымі і блізкімі. Расказвае дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў.

Усяго экспануецца больш за 300 прадметаў. Прадстаўлена на выставе і каля 30 тэлеграм, адпраўленых у 1941-1945 гадах, расказаў старшыня праўлення Брэсцкага аддзялення "Беларускага саюза філатэлістаў" Леанід Турын.

Фота носіць ілюстрацыйны характар