У былой майстэрні Андрэя Бембеля адкрылася выстава графікі і скульптуры Анатоля Арцімовіча

30.11.2020

Выстава скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча адкрылася ў Мінску. Сёлета творцу споўнілася 80 гадоў. Сярод яго найбольш вядомых работ ‒ манумент “Курган Славы” (у суаўтарстве з Андрэем Бембелем і Алегам Стаховічам), кампазіцыя ўвахода ў Брэсцкую крэпасць, помнік Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Еўфрасінні Полацкай у Мінску і многія іншыя творы. У апошнія гады мастак шмат часу надаваў малюнку, а менавіта графіцы. Расказвае Анатоль Арцімовіч.

Экспазіцыя адкрыта ў былой майстэрні Андрэя Бембеля. Яе ўладальнікі – Беларускі саюз мастакоў – хочуць, каб сёння ў гэтай прасторы завіравала жыццё: ладзіліся выставы, лекцыі, абмеркаванні. Гэтае месца мусіць стаць не адміністрацыйным, а творчым‒ пераканана першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Выстава працягнецца да 16 снежня. 14-га ў выставачнай зале запланавана лекцыя Таццяны Бембель, прысвечаная гісторыі скульптуры XX стагоддзя.

Фота: minsknews.by