«У царстве сібірскіх урманаў». Да юбілею мастака Міхаіла Захарава

13.10.2025

У Арт-гасцёўні «Высокае места» праходзіць персанальная юбілейная  выстава жывапісу расійскага мастака Міхаіла Захарава «У царстве сібірскіх урманаў», прымеркаваная да 80-годдзя аўтара. Прадстаўлены 50 работ, якія вылучаюцца дэкаратыўнасцю рашэння і своеасаблівасцю каларыту. У аснове сюжэтаў карцін – уражанні дзіцячых гадоў, «партрэт» сібірскай прыроды і вобразы вясковых жыхароў расійскай поўначы. Вярнуцца ў дзяцінства на імгненні вырашыў наш карэспандэнт Аляксей Гулевіч.