У дакументальным конкурсе фестывалю "Лістапад" ‒ 12 стужак

22.10.2020

Адна з галоўных падзей мінскага кінафестывалю “Лістапад” – конкурс дакументальнага кіно. Сёлета ў праграму трапілі 12 стужак. Яны закранаюць праблемы, актуальныя найперш для жыхароў былых сацыялістычных краін. Частка рэжысёраў спрабуе разабрацца ў мінулым, абапіраючыся на ўласныя ўспаміны і архіўныя матэрыялы. Расказвае дырэктар праграм дакументальнага кіно Ірына Дзям’янава.

Шмат стужак даследуюць выклікі сённяшняга дня. Стваральнікі фільмаў звяртаюцца да тэмы пандэміі, абароны правоў чалавека, захавання культурнай спадчыны і пошуку сябе.

Таксама запланаваныя пазаконкурсныя паказы дакументальнага кіно, стужкі для якіх выбралі маладыя кінакрытыкі. Пабачыць фільмы можна ў сталічных кінатэатрах з 6 да 13 лістапада.

Фота: facebook.com/Listapad