17.06.2019
Падзея адбылася для прадстаўнікоў замежных СМІ, якія асвятляюць галоўную спартыўную падзею года ў нашай краіне. Дырэктар выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Уладзімір Андрыевіч сярод асноўных выданняў назваў кнігу “Спорт вышэйшай пробы” пра алімпійскі рух у Беларусі, і турыстычны даведнік па Мінску, у якім ‒ інфармацыя пра нашу краіну, яе славутасці, асаблівасці транспартнага руху. Аб’екты ў даведніку суправаджаюцца QR-кодамі, з дапамогай якіх можна зайсці на іх сайты.
Усе выданні, падрыхтаваныя да II Еўрапейскіх гульняў, можна знайсці ў любых пунктах продажу “Белкнігі”, у гасцініцах і ва ўсіх месцах, непасрэдна звязаных са спартыўнымі падзеямі.
Фота: minsknews.by