У дзень Божага Нараджэння адпачывайце з каналам “Культура”

24/12/2021 

Сябры, у дзень Божага нараджэння, адпачывайце з каналам “Культура”. У святочным эфіры:
- у 00:04 – запісы партугальскай спявачкі Аны Моўры;
- у 02:00 – калядныя мелодыі Ферэнца Ліста і Джузэпэ Вердзі;
- у 06:10 – араторыя Гектора Берліёза “Дзяцінства Хрыста”;
- у 07:30 – “Духоўная спадчына”: да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча;
- у 08:05, 12:05 і 23:00 – вершы Алеся Бадака;
- у 08:15 – калядныя песні ў выкананні хору мінскага касцёла Святой Тройцы;
- у 09:05 – “Алгарытм гармоніі”: прынцыпы выбачэння;
- у 09:20 – “Музычны калейдаскоп” – узоры беларускай папулярнай музыкі;
- у 10:05 – “Дзіцячы радыётэатр”: першую частку радыёспектакля “Грот афаліны” паводле Паўла Місько;
- у 11:00 – “Планета “Культура”: Божае нараджэнне;
- у 11:30 – фрагмент каляднага канцэрта Таццяны Старчанка;
- у 12:15 – “Натхнёныя музыкай”: выканаўца на гуслях, майстар музычных інструментаў Алесь Чумакоў;
- у 13:00 – праект “Музычная студыя”: гучыць арган Сафійскага сабора Полацка;
- у 14:05 – “Арт-пікнік”: першая частка “Каляднай араторыі” Іагана Себасцьяна Баха, а таксама запісы амерыканскай спявачкі Бэт Мідлер;
- у 16:00 – “Кнігарня”: пра кніжныя навінкі і змест свежага нумара штотыднёвіка “ЛіМ”;
- у 16:15 – “Гасцінец”: традыцыйныя калядныя мелодыі, а таксама запісы спевака з вёскі Стадолічы Лельчыцкага раёна;
- у 17:00 – “Арт-гасцёўня”: галоўны рэжысёр тэатра “Тэрыторыя мюзікла” Анастасія Грыненка;
- у 17:30 – “Сюжэт з лейтматывам”: Аляксандр Ярохін;
- у 18:05 – “Вечары на канапе”: Марыа Ланца;
- у 19:00 – першая дзея оперы Жака Афенбаха “Казкі Гофмана”;
- у 20:30 – праект “Літаратурныя гісторыі”: апавяданне Руноскэ Акатагавы “Вароты Расёман”;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка” “Дзяўчынка з запалкамі”;
- у 21:10 – зімовыя песні ў выкананні артыстаў сусветнай эстрады;
- у 21:30 – радыёспектакль “Калядная рапсодыя” паводле Уладзіміра Караткевіча;
- у 23:10 – “Летуценні”.
У праграме магчымы змены.