У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава «…Чаго варты стары Талаш?»

13.02.2024

Экспазіцыя прымеркавана да 90-годдзя выхаду з друку аповесці Якуба Коласа «Дрыгва». Прататыпам галоўнага героя з’яўляецца рэальны персанаж – Васіль Ісакавіч Талаш, актыўны ўдзельнік партызанскага руху ў час савецка-польскай вайны, які сёлета адзначыў бы 180-гадовы юбілей. Васіль Ісакавіч быў асабіста знаёмы з Якубам Коласам і Заірам Азгурам, работы якога дэманструюцца на выставе. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік музея Алена Жасткова.

Аповесць  «Дрыгва» – адзін з самых знакамітых твораў беларускай літаратуры, упершыню апублікавана ў 1933 годзе. Перакладзена на казахскую, кітайскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, нямецкую, польскую, румынскую, рускую, таджыкскую, узбекскую, украінскую, яўрэйскую мовы. Так шмат не перакладалі ніводны іншы твор Якуба Коласа. Адзначыла дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея песняра Ірына Мацяс і расказала пра супрацоўніцтва з рознымі культурнымі ўстановамі сталіцы пры падрыхтоўцы выставы.

Фота са старонак Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў сацыяльных сетках