06.09.2024
Цэнтральны экспанат – паэма Янкі Купалы «Безназоўнае», якая стваралася 100 гадоў таму, у 1924-м, калі адбылося першае ўзбуйненне БССР. На выставе прадстаўлены рукапіс паэмы, дзесяць раздзелаў якой яднае сімвалічны вобраз Беларусі. Расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі Сяргея Прытыцкага, дзеяча партызанскага руху Заходняй Беларусі, і Уладзіславы Францаўны Луцэвіч на малой радзіме Янкі Купалы, у Вязынцы, а таксама ў Радашковічах, падчас адкрыцця помніка песняру. Гэтыя мясціны, значныя для жыцця і творчасці паэта, доўгія 18 гадоў былі для яго недаступным замежжам. Адзначыла вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава.