У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу чытальнікаў «Белая птушка»

16.11.2023

Падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў «Белая птушка», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра і 95-годдзю аповесці пісьменніка «Сын вады». Арганізатары конкурсу — Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і канал «Культура» Беларускага радыё. Удзельнікам творчага спаборніцтва неабходна было самастойна агучыць фрагменты твора Янкі Маўра. У аргкамітэт конкурсу паступіла больш за 120 заявак з розных гарадоў Беларусі. Удзел у спаборніцтве прынялі не толькі школьнікі, але і педагогі, прафесійныя акцёры, людзі розных спецыяльнасцей. Падрабязнасці ў Алесі Давідовіч.