У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Зямля навагрудская, краю мой родны!.."

09.02.2022

Выстава прысвечана 190-годдзю з часу стварэння паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Адам Міцкевіч прысвяціў Навагрудчыне – сваёй малой радзіме – шмат адметных і кранальных твораў. Вобразы роднай прыроды, людзей краю паўстаюць і ў паэме "Пан Тадэвуш". "На выстаўцы можна пабачыць пейзажы Навагрудчыны, створаныя падчас мастацкіх пленэраў, пазнаёміцца з творчасцю Адама Міцкевіча", - расказала вядучы навуковы супрацоўнік Паліна Саўген.

"Гісторыя літаратуры – наша спадчына, якую трэба не толькі зберагаць, але і далучаць моладзь, і такія выставы адкрываюць асобы і іх уклад у развіццё прыгожага пісьменства", – адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.

Фота - museum.by