У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «На беразе ракі»

05.12.2023

Мерапрыемства прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. У экспазіцыі наведвальнікі змогуць убачыць зборнікі вершаў, лісты, чарнавікі, асабістыя рэчы і фотаздымкі з архіва сям’і. А таксама пазнаёміцца з мастацкімі працамі ўнучкі пісьменніцы – Яны. Расказала навуковы супрацоўнік  Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Аляксандра Доўнар.
Мастацкія працы, прадстаўленыя на выставе, ствараліся на малой радзіме паэткі – у вёсцы Велясніца і на рацэ Ясельдзе. Гэтыя мясціны натхняюць вось ужо не адно пакаленне сям’і Янішчыц. Адзначыла куратар праекта, загадчык аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

Фота - bellitmuseum.by