22.07.2026
Экспазіцыя створана сумесна з аб’яднаннем дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці (Расія). Мастак Барыс Лебедзеў наведваў мясціны, звязаныя з іменем Бялінскага і стварыў маштабную серыю малюнкаў, якая адлюстроўвае жыццёвы шлях славутага земляка. Расказала вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.
