04.08.2026
Выстава дзейнічае ў межах праекта «Літаратурная брама ХХІ стагоддзя» і прысвечана найважнейшым дасягненням сучаснай беларускай літаратуры. Экспазіцыя працягвае выдатную традыцыю музея штогод прадстаўляць шырокай публіцы творчыя дасягненні лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Аб сёлетніх удзельніках выставы расказвае загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.
