- у 00:04 – “Для паўночнікаў”: запісы бельгійскага гітарыста-віртуоза Франсіса Гойі і французскага піяніста і аранжыроўшчыка Рычарда Клайдэрмана;
- у 02:00 – “Музыка ночы”;
- у 06:10 – “Музычны світанак”: песні ў выкананні амерыканскага эстраднага спевака Бобі Вінтана;
- у 07:05, 22:15 – “Музычны мэйнстрым”: музычны праект Kiasmos;
- у 07:20, 13:15, 18:45 – праект “ConTempo”: творчасць кампазітараў Нестара Сакалоўскага і Алега Соніна;
- у 07:35 – “Любімыя мелодыі”: запісы Лайзы Мінелі;
- у 08:05 і 13.05 – “Музыка тэатра і кіно”: саўндтрэк да фільма “Піраты Карыбскага мора. Праклён Чорнай жамчужыны»;
- у 08:45 – праект “Наша музыка”: песні Валянціны Сярых;
- у 09:00 і 17:00 – перадача “Амфітэатр”: запісы швейцарскага кларнетыста Эдуарда Брунэра;
- у 11:00 і 20:30 – “Радыёбібліятэка”: раман Пятра Васючэнкі «Дванаццаць подзвігаў Геракла». Чытае заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава;
- у 11:30 і 18.15 – “У свеце музыкі”: фартэпіянныя санаты Мікалая Метнера;
- у 12:10 і 21:10 – “Час на джаз”: легендарны джазавы піяніст Тэлоніус Монк;
- у 12:30 і 21:30 – “Дыялогі пра культуру” з Наталляй Сіроткай. Госціў студыі – загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Аўласовіч і старшы навуковы супрацоўнік Чувашскага дзяржаўнага інстытута гуманітарных навук Мікалай Мяснікоў;
- у 13:30 – “З музычнай калекцыі канала “Культура”: запісы аркестра Франка Пурсэля;
- у 14:30 і 22:30 – “Літаратурная анталогія”: аповесць Васіля Быкава “Альпійская балада” чытае артыстка Маргарыта Захарыя;
- у 15:00 – “Музыка беларускіх кампазітараў”: фрагмент фартэпіяннага цыкла Льва Абеліёвіча «Фрэскі»;
- у 16:05 – Дзіцячы праект “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя”;
- у 19:00 – “Канцэртная зала”: запісы французскай групы «Піксві» і мексіканскага музыканта Хуана Пабла Вілы;
- у 21:00 – “Вячэрняя казка”: “Чароўная гісторыя”;
- у 23:00 – “Музычны вечар”:мазуркі Фрыдэрыка Шапэна.
У праграме магчымы змены.
Наш сайт – www.radiokultura.by.