У Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва адкрылася выстава жывапісу і графікі «Горад. Музыка. Казка» Юрыя і Вольгі Крупянковых

22.10.2024

На экспазіцыі прадстаўлена больш за 90 работ, створаных мужам і жонкай. Тэхнікі і сюжэты ў мастакоў розныя, але, тым не менш, ёсць нешта важнае, што аб’ядноўвае гэтыя непадобныя работы. «І графіка, і жывапіс ствараюць яскравыя вобразы казак, якія мы так любім», - адзначыла куратар праекта Дар’я Саланінка.

Фота з сацыяльных сетак