У галерэі Міхаіла Савіцкага прайшоў творчы вечар фотамастака Аліка Замосціна

04.12.2020

У сталічнай галерэі Міхаіла Савіцкага адбыўся творчы вечар фотамастака Аліка Замосціна. За апошнія пяць гадоў ён прэзентаваў у сталіцы пяць выставачных праектаў (“Агароднінны базар”, “Асалода ад жыцця” і іншыя). Апошняя выстава – “Трансфармацыя” – нядаўна завяршылася ў Нацыянальным гістарычным музеі. Работы розныя па жанры і тэхніцы выканання, але іх аб’ядноўвае добрае і шчырае стаўленне аўтара да таго, што навокал. Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзяліўся Пасол Ізраіля ў Беларусі Алекс Гольдман-Шэйман.

Творчы вечар фотамастака адбыўся па ініцыятыве яго сяброў – журналісткі Тамары Вяцкай і фатографа Сяргея Мілюхіна. Яны падрыхтавалі для гледачоў віктарыны, пазнаёмілі з біяграфіяй Аліка Замосціна і распавялі пра яго апошнія работы. Герой вечара паводзіў сябе сціпла – выступаць адмовіўся, але шчыра падзякаваў усім, хто прыйшоў на сустрэчу. Пра сябра і калегу расказвае Сяргей Мілюхін.

Фота Паўла Русака (minsknews.by)