"У гасцях у казкі": традыцыйная выстава навагодніх цацак працуе ў Музеі I з’езда РСДРП

22.12.2020

Якія цацкі ўпрыгожвалі святочныя ёлкі ў мінулым стагоддзі ‒ можна ўбачыць у Доме-музеі Iз’езда РСДРП у Мінску. Там адкрылася выстава навагодніх рэтра-ўпрыгажэнняў. Усе экспанаты з прыватнай калекцыі Галіны Жук. Увазе гледача – рэдкія цацкі з ваты і кардону, упрыгажэнні Агародніна і садавіна, Насякомыя, мантажныя цацкі са шклярусу, створаныя ў 1930-50-я гады. Расказвае навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Андрэй Ляневіч.

Выстава працуе да канца студзеня.

Фота: echo.msk.ru